Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Літоўская Прэс–Фатаграфія. 15 гадоў"

20 верасня 2017 года а 18–й гадзіне ў выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – у рамках культурнага супрацоўніцтва паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і ў сувязі з 25–годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі будзе адкрыта выстава "Літоўская Прэс–Фатаграфія. 15 гадоў". На выставе прадстаўлены лепшыя працы 15–га конкурсу прэс–фота Літвы – выключны гадавы агляд найбольш значных падзей сучаснага жыцця краіны вачыма прафесійных літоўскіх фатографаў.

Падрабязнасці па спасылцы!