Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Вольнае піяніна"

Нацыянальны гістарычны музей запрашае ўсіх аматараў музыкі да "вольнага піяніна"!

Кожны жадаючы, захапіўшы з сабой добры настрой, зможа прыйсці і выканаць свае любімыя музычныя творы на "вольным піяніна" у адной з залаў музея! Мы ўпэўненыя, што ў Беларусі вялізная колькасць творчых людзей, якія гатовыя падзяліцца сваім талентам з навакольным светам.

Праявіць сябе за інструментам вы зможаце кожны дзень з 16.00 да 19.00 па адрасе вул. К. Маркса, 12.

У якасці прыемнага бонуса для музыкантаў мы дарым ім і аднаму іх спадарожніку бясплатны ўваходны квіток на асноўную экспазіцыю музея!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22