Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



УВАГА! КОНКУРС! БІЛЕТ-ПАШТОЎКА

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб'яўляе конкурс на лепшы малюнак для вонкавага боку новых ўваходных білетаў. Напярэдадні стварэння новай пашыранай экспазіцыі і з мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны краіны, білет будзе несці таксама функцыю паштоўкі. Мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе, які будзе праходзіць з 23 кастрычніка па 30 снежня 2017 года. Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: білет–паштоўка для дарослых і білет–паштоўка для дзяцей. Быць можа менавіта Ваша імя, як аўтара, будзе паказана на кожным білеце–паштоўцы галоўнага гістарычнага музея краіны. Па выніках конкурсу будзе арганізавана выстава работ фіналістаў. Мы чакаем прапаноў ад усіх творчых людзей Беларусі. Поспехаў Вам!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае інфармацыйных партнёраў для асвятлення конкурсу.

УМОВЫ КОНКУРСУ

1. Вітаюцца звароты да сходу Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

2. Пажадана размяшчэнне карцінкі ў альбомным фармаце (памер паштоўкі 16 Х 9,5 см).

3. Неабходна назваць імя, прозвішча, род заняткаў, месца жыхарства, кантактны тэлефон.

4. Неабходна пазначыць у якой намінацыі вы ўдзельнічаеце.

5. Заяўкі адпраўляйце на электронны адрас

Падрабязна ў «Палажэнні аб правядзенні конкурсу», або тут!