Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактыўныя гульні

Інтэрактыўная гульня "Не шукаючы, не знойдзеш"

Гульня разлічана на дзяцей і дарослых, сямейнага наведвальника – усіх тых, каму неабыякава гісторыя, каго цікавіць атмасфера пазнавальнай гульні і жаданне нетрадыцыйна і з карысцю бавіць вольны час. Яна зроблена ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў (Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм). Экспанаты падкажуць адказы, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў. Працягласць гульні: 1–1,5 гадзіны

Кошт гульні: 6 рублёў