Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



МНС запрашае на мерапрыемства ў Міжнародны дзень абароны дзяцей!

У Міжнародны дзень абароны дзяцей на адкрытай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі пройдзе маштабнае мерапрыемства з нагоды завяршэння рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!», на якім можна ўсёй сям'ёй не толькі з карысцю правесці вольны час, але і весела адзначыць пачатак летніх канікул .

Гасцей свята чакаюць мноства «кропак актывацыі». Так, дзеці і іх бацькі змогуць праверыць свае веды па бяспецы ў віктарынах, падняцца ўгору на аўтакаленчатым пад'ёмніку, паказаць спрыт і трапнасць у стральбе, адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, надзеўшы баявую вопратку, патушыць імправізаваны пажар, выратаваць чалавека, знайсці небяспечныя месцы ў кватэры і многае іншае. На ўсіх лакацыях ўдзельнікі мерапрыемства не толькі атрымаюць шмат карыснай інфармацыі, неабходнай для бяспечнага адпачынку падчас летніх канiкул, але і заробяць жэтоны, якія потым абмяняюць на паездку на катэры.

Яркім момантам свята стане падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Сям'я бяспекі», які прайшоў у гэтым годзе ўпершыню. З розных куткоў краіны ў сталіцу з'едуцца пераможцы абласных этапаў - сем'і, якія праз песні, паэзію і прозу лепш за іншых распавядалі, як яны прывiваюць культуру бяспекі жыццядзейнасці сваім дзецям у паўсядзённым жыцці. Пасля гэтага на тэрыторыі Палаца дзяцей і моладзі адбудзецца закладка памятнай алеі, якая будзе служыць не толькі атрыбутам прыгажосці, але і сімвалам бяспекі.

На працягу ўсяго дня яркія роставыя лялькі будуць ствараць атмасферу свята, а палявая кухня - карміць гарачай і смачнай ежай.

Чакаем вас 1 чэрвеня з 10:30 на адкрытай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Прыходзьце ўсёй сям'ёй!