Галалёд – гэта наступства з’яўлення на дрэвах, правадах і зямлі лёду, непасрэдна звязанае з замярзаннем дажджу, які выпаў на халодную паверхню пры нізкай тэмпературы паветра.
Галалёдзіца – гэта самы звычайны лёд, які ўзнікае на зямной паверхні (на дарогах, дахах дамоў) у выніку замярзання вады ў перыяд пасля адлігі або дажджу пры раптоўным паніжэнні тэмпературы паветра (пахаладанні). Другая назва гэтай прыроднай з’явы – «коўзкая дарога». Словам, галалёдзіца ўтвараецца шляхам раставання снегу (або лёду) у час рэзкага пацяплення. Гэта адбываецца даволі часта пры ваганнях тэмпературы паветра каля 0 °С.
Гэтыя паняцці не маюць паміж сабой амаль нічога агульнага і тым не менш з’яўляюцца аднолькава небяспечнымі для чалавека. Пры такіх прыродных з’явах узнікае даволі сур’ёзная пагроза жыццю і здароўю людзей, асабліва аўтамабілістаў.
МНС дае некалькі рэкамендацый наконт таго, як трэба паводзіць сябе ў сітуацыях галалёду і галалёдзіцы:
1) падрыхтуйце для выхаду на вуліцу абутак, які не будзе слізгаць па снезе;
2) перамяшчайцеся асцярожна, не спяшаючыся, наступаючы ўсёй падэшвай. Ногі пры гэтым павінны быць крыху расслаблены, рукі свабодныя. Старайцеся выбіраць найбольш бяспечны са шляхоў: дзе менш лёду, дарожкі пасыпаны пяском, асвечаны. Старэнькім людзям рэкамендуецца хадзіць з трысцінкай з гумовым наканечнікам ці са спецыяльнай палачкай з шыпамі на канцы;
3) калі вы паслізнуліся, прысядзьце, каб зменшыць вышыню падзення. Падчас падзення пастарайцеся згрупавацца, каб памякчыць удар;
4) вадзіцелям рэкамендуецца быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, па магчымасці ўстрымлівацца ад паездак. Перш чым выехаць на трасу, неабходна пераканацца ў адпаведнасці стану і характарыстык гумы дарожнаму пакрыццю. Пры руху трэба выконваць хуткасны рэжым, кіраваць транспартным сродкам асцярожна, улічваючы інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу (калі ён ёсць), дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, у прыватнасці, бачнасць у кірунку руху;
5) пешаходам пры пераходзе цераз праезную частку варта ўлiчваць, што ў зімовы перыяд года значна павялічваецца тармазны шлях аўтамабіляў.
Таксама важна памятаць аб тым, што галалёд часта суправаджаецца абледзяненнем. Трымайцеся паводдаль ад будынкаў і канструкцый, з дахаў або балконаў якіх можа ўпасці наледзь. Асаблівую ўвагу звяртайце на правады ліній электраперадач, кантактных сетак электратранспарту, абрыў якіх можа прывесці да траўміравання.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827