Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканскя акцыя МНС «Бяспечны Новы год!» стартуе 7-га снежня

Новы год – гэта свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Весялосць, радасны смех – такія эмоцыі звычайна звязаны з сустрэчай Новага года. Але нават у час святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы. Каб калядныя і навагоднія святы не былі засмучаны пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, ратавальнікі па традыцыі ў перыяд з 7 па 31 снежня правядуць рэспубліканскую акцыю «Бяспечны Новы год!»

«Бяспечны Новы год!» ніколі не абыходзіцца без яркіх цікавых конкурсаў і забаўляльных праграм. Гэты год не выключэнне. Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды прыдумана мноства новых актыўнасцей для іх правядзення у рамках як жывога ўзаемадзеяння, так і віртуальнага. Рэкламная кампанія «Поўны адрыў», конкурсы «Навагодні дызайн ад МНС» і на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год!», анлайн-віктарына «Хто хоча стаць геніем бяспекі?», шэсці і віншаванні Дзядоў Марозаў-ратавальнікаў і шмат чаго яшчэ будзе арганізавана работнікамі МНС, каб нагадаць дарослым і дзецям, як паставіць бяспечную навагоднюю елку, што рабіць, каб не апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці феерверка, чаму не варта гуляць на лёдзе, як не замерзнуць у моцны мароз, чаму ад курэння ў ложку ў нецвярозым стане да гібелі ў агні – адзін крок і што рабіць, калі надзвычайная сітуацыя ўсё ж такі адбылася. Дапамагаць у правядзенні мерапрыемстваў акцыі ратавальнікам будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Акцыя пройдзе у 4 этапы. Першы стартуе 7-га і працягнецца да 11-га снежня. Мерапрыемства будуць накіраваны на старэнькіх людзей. Таму ратавальнікі наведаюць дамы ветэранаў і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку і пансіянаты. Фармат першага этапу акцыі – правядзенне праграмы «Бяспечны Новы год!», у рамках якой перад гледачамі выступяць артысты і творчыя калектывы, тэатры-экспромты, з удзельнікамі будуць праведзены конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, паказаны фільмы па АБЖ і многае іншае.

На другім этапе – з 14 па 18 снежня – ратавальнікі будуць навучаць бяспецы дашкольнікаў і дзяцей школьнага ўзросту. Таму мерапрыемствы пройдуць у агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы, дамах сямейнага тыпу і ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным палажэнні. У госці да дзетвары прыедуць Дзед Мароз, Снягурачка і героі мультфільма МНС «Чароўная кніга», якія не толькі павіншуюць са святам, але і раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул і Новага года: як паводзіць сябе на лёдзе, як карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. А бацькам нагадаюць правілы эксплуатацыі электраабсталявання, пячнога ацяплення і, канешне, галоўныя складнікі бяспекі дзяцей у перыяд зімовых канікул.

Падчас трэцяга этапу – з 21 па 24 снежня – работнікі МНС будуць гаварыць пра бяспеку на катках, спартыўных аб’ектах і ў дзіцячых установах аховы здароўя. Пажарны Дзед Мароз, роставыя лялькі, тэматычныя фотазоны, наглядна-выяўленчая прадукцыя, гучнагаварыцелі – усе сродкі добрыя, каб данесці важную думку – нават падчас свят забываць пра бяспеку нельга.

Завяршальны этап пройдзе з 25 па 31 снежня. Праходзіць ён будзе ў месцах масавага знаходжання людзей – гэта адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і г. д. Заглянуць ратавальнікі і на дзіцячыя навагоднія ранішнікі. Віншаванні з надыходзячым святам ад работнікаў МНС усім падымуць настрой і нагадаюць аб важнасці правіл бяспекі.

Яркія броскія афішы, незвычайныя рэкламныя аб’явы, віктарыны і акцыі на радыё, публікацыі ў перыядычных выданнях, сюжэты, відэаролікі і бягучыя радкі на тэлебачанні, а таксама тэксты на інтэрнэт-парталах і ў сацыяльных сетках – акцыя «Бяспечны Новы год!» задзейнічае розныя рэсурсы. Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!