Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Тара. Этыкетка. Упакоўка"

У калекцыю "Тара. Этыкетка. Упакоўка" ўваходзяць узоры адпаведнай прадукцыі: этыкеткі для папірос, цукерак, запалак, піва, кардонныя скрыні для цукерак, запалак і іншае. 

Храналагічныя рамкі калекцыі: канец ХІХ ст. – па цяперашні час. Найбольш раннія ў калекцыі – піўныя этыкеткі піўзавода Пупко ў Лідзе (Баварскае, Сталовае, Царскае, Пільзенскае піва), яны датуюцца канцом ХІХ – пачаткам ХХ ст. Найбольш познія – сучасныя ўзоры этыкетачнай прадукцыі гігантаў піўной індустрыі Беларусі – піўзаводаў "Аліварыя", "Крыніца" і іншых, этыкеткі цукерак, шакалада, спіртных напояў вытворчасці вядучых беларускіх прадпрыемстваў.

Найбольш цікавыя прадметы калекцыі: узоры ўпакоўкі тытунёвых фабрык Расійскай імперыі, тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага ў Гродне канца ХІХ – пачатку ХХ ст., маскоўскай фабрыкі Рэйнгарта, пецярбургскіх фабрык Шапашнікава і Багданава, а таксама ўзоры ўпаковачнай тары да набораў цукерак, выпушчаных да 30-годдзя БССР, 900-годдзя Мінска, этыкеткі прадукцыі кандытарскай фабрыкі "Камунарка", аптэчныя сігнатуры 1880-х гг. (м. Дрыса), запалкавыя этыкеткі беларускіх фабрык (запалкавая фабрыка "Вікторыя", Барысаў, пачатак ХХ ст.)